1 верасня: "Беларусь і Я - дыялог міру і стварэння"

01.09.2023

1 верасня - Дзень ведаў! Свята кніг, кветак, сяброў, усмешак, света!  Дзверы нашай школы зноў расчыніліся, каб даць старт новаму навучальнаму году! Традыцыйна 1 верасня ў нашай школе праводзіцца ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў. У гэтае выдатнае свята, перад далёкай дарогай у займальную краіну ведаў нас прыйшлі павіншаваць госці Дудко Юлія Васільеўна, галоўны спецыяліст па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама, Сенькевіч Ала Іосіфаўна, старшыня Сіняўскага сельскага выканаўчага камітэта, Сенькевіч Уладзімір Уладзіміравіч, кіраўнік Клецкай раённай арганізацыйнай структуры ДАСААФ. 

У 10.00 рабят запрасілі на першы ўрок "Беларусь і Я - дыялог міру і стварэння".

Няхай новы навучальны год стане для ўсіх плённым і багатым на веды, адкрыцці, творчасць і дасягненні!