Мэта на 2024/2025 навучальны год: стварэнне аптымальных умоў для забеспячэння якасці адукацыі і ўдасканалення адукацыйнага асяроддзя, якое садзейнічае развіццю асобасна-адукацыйных кампетэнцый вучняў і асобасна-прафесійных кампетэнцый педагогаў.
Задачы:
забяспечваць адпаведнасць вынікаў адукацыйнага працэсу патрабаванням дзяржаўных стандартаў на ўсіх ступенях адукацыі праз развіццё інфармацыйнага асяроддзя, арганізацыю профільнай і дапрофільнай падрыхтоўкі, прымянення актыўных метадаў і прыёмаў работы з вучнямі;
павышаць узровень прафесійнай кампетэнцыі педагогаў праз актывізацыю дзелавой ініцыятывы, творчага падыходу да справы;
удасканальваць адаптыўнае адукацыйнае асяроддзе для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пры рэалізацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі ва ўмовах пункта карэкцыйна-педагагічнай падтрымкі, развіваць інклюзіўную культуру ва ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
удасканальваць сістэму работы па ідэалагічным, грамадзянскім і патрыятычным выхаванні праз прывіццё вучням асноўных каштоўнасцей, ідэй, перакананняў, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці, фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму;
працягваць работу па мадэрнізацыі і абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, аснашчэнні сучаснымі сродкамі навучання і вучэбным абсталяваннем, забеспячэнні бяспекі адукацыйнага працэсу праз прыцягненне пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў;
ствараць умовы для захавання фізічнага і псіхалагічнага здароўя вучняў праз забеспячэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу, прафілактыку дзіцячага траўматызму, шкодных звычак, арганізацыю якаснага і бяспечнага харчавання.