Важная размова пра бяспеку і закон
23.09.2026У нашай школе адбылася сустрэча навучэнцаў з начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх. Размова ішла пра тэмы, якія сёння датычацца кожнага падлетка, яго бяспекі і будучыні.
Начальнік ІСН падрабязна і на рэальных прыкладах разабраў ключавыя прававыя пытанні:
🚫 Прафілактыка наркаабароту: адказнасць за распаўсюджванне забароненых рэчываў і нанясенне наркаграфіці (незаконнай рэкламы).
🚊 Бяспека на чыгунцы: смяротная небяспека «зацэпінгу» і строгая адказнасць за пераход шляхоў у неўстаноўленых месцах.
🖥️ Лічбавая гігіена: як не стаць ахвярай кіберзлачынстваў і не патрапіць на хітрасці ашуканцаў у Інтэрнэце.
🛑 Прававыя наступствы экстрэмізму і правілы выкарыстання беспілотнікаў (БЛА).
🚴♂️ Бяспека на дарогах: новыя змены ў ПДД, якія важна ведаць кожнаму.
