Жаночае сэрца - крыніца кахання
21.10.202419 кастрычніка 2024 года ва ўстанове адукацыі навучэнцы сумесна з супрацоўнікамі Сіняўскага СДК правялі святочную праграму "Жаночае сэрца - крыніца кахання!", прысвечаную Дню маці. У пачатку свята павіншавалі ўсіх жанчын і пажадалі мірнага неба над галавой і дабрабыту ў сем'ях, гучалі шматлікія словы падзякі, захаплення, павагі і любові. Навучэнцы парадавалі яркімі нумарамі, а зусім юныя таленты прачыталі пранікнёныя вершы пра любімую матулю. Прыгожай і незабыўнай атрымалася святочная праграма.