Каштоўнасці чалавечага жыцця

15.10.2024

15 кастрычніка 2024 года ва ўстанове адукацыі адбылася сустрэча айца Аляксандра з навучэнцамі, прысвечаная Дню маці і святу Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Падчас сустрэчы расказалі гісторыю свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы, пра тое, што Божая Маці - першая заступніца за нас перад Богам, пра яе бязмерную любоў да нас, а таксама сілу малітвы зямной маці. Размова ішла аб вечных каштоўнасцях: сям'і, узаемапавазе, узаемаразуменні і падтрымцы адзін аднаго ў розных жыццёвых сітуацыях, любові да бліжняга. З цікавасцю вучні слухалі апавяданне пра каштоўнасці чалавечага жыцця. Айцец Аляксандр пажадаў усім здароўя, цярпення, духоўнай мудрасці.

1728905949671