Пакрова Прасвятой Багародзіцы і Дзень Маці

14.10.2024

14 кастрычніка 2024 года  у храме «Царква Мікалая Цудатворца» навучэнцы ўстановы адукацыі павіншавалі сваіх бацькоў і вернікаў са святам Пакрова Прасвятой Багародзіцы і Днём Маці. Ад рабят гучалі цёплыя словы віншаванняў для ўсіх маці, якія прыйшлі ў храм на свята. Словы падзякі навучэнцам за выступленне ад прыхаджан вымавіў настаяцель храма пратаіерэй Аляксандр Кісель. Бацюшка пажадаў усім прысутным духоўнай радасці, дабра, міру, Божай дапамогі ва ўсіх добрых справах і пачынаннях.

1728895548085