Разам за парадак!

01.07.2024

З надыходам лета, на тэрыторыі ўстановы адукацыі супрацоўнікамі былі разбітыя прыгожыя клумбы, высаджаны кветкі. У летні перыяд у нашай школе праходзіць шмат мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні, вось і мы вырашылі прывесці ў парадак клумбы нашай установы. 1 ліпеня 2024 года прайшла працоўная акцыя "Разам за парадак!" з мэтай працоўнага выхавання і беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя. Навучэнцы ўзброіўшыся інвентаром, пальчаткамі, сродкамі для ўборкі смецця, прыступілі да добраўпарадкавання тэрыторыі школы.

1719818926290