Дзень спорту

10.06.2024

Дзень сёмы прайшоў пад назвай «Дзень спорту». Здаровы лад жыцця -найважнейшы складнік існавання сучаснага чалавека. Сёння дзень быў прысвечаны менавіта здароўю і гігіене. На ранішняй лінейцы начальнік лагера расказала выхаванцам аб планах на сённяшні дзень. Пасля ранішняй зарадкі і сняданку з выхаванцамі ў атрадах была праведзена хвілінка здароўя «Чыстыя рукі – твая абарона!». Выхаванцы ўспомнілі правілы мыцця рук і патрэніраваліся ў выкананні гігіенічных працэдур. Бібліятэкар сельскай бібліятэкі правяла слайд-гутарку «Спорт-гэта жыццё, гэта радасць, здароўе». Расказала, што кожны чалавек - сам творца свайго здароўя і таму вельмі важна займацца фізкультурай, загартоўваннем і выконваць правілы асабістай гігіены. Зрабіла агляд кніг аб умацаванні здароўя, дзеці даведаліся, якія бываюць вітаміны і ў якіх гародніне і садавіне яны ўтрымліваюцца. Рабяты актыўна адказвалі на загадкі пра здароўе і спорт.

   1718007599117Выхавальнік правяла гульню-віктарыну «У свеце спорту». Спачатку мерапрыемства коратка распавяла пра значэнне спорту ў жыцці кожнага чалавека. Нездарма кажуць, што чалавек павінен быць прыгожым і духоўна, і фізічна. На дзіцячай пляцоўцы выхавацелямі быў праведзены конкурс малюнкаў «Твой любімы від спорту». Спорт і рух з'яўляюцца неад'емнай часткай жыцця кожнага дзіцяці. Рухальныя гульні і розныя віды спорту дапамагаюць фарміраванню правільнага фізічнага і разумовага развіцця дзяцей. А каб дзяўчынкам і хлопчыкам было цікава і весела займацца спортам, ім было прапанавана намаляваць свае любімыя спартыўныя заняткі і віды спорту.

    Сёння ў лагеры адбыліся вясёлыя старты пад дэвізам "Мы любім спорт". Праграма спаборніцтваў была даволі насычанай і складалася з некалькіх эстафет. Камандам былі прапанаваны вельмі няпростыя конкурсы з бегам, скачкамі, поўзаннем і кулямі, дзе трэба было праявіць трапнасць і кемлівасць. Усе этапы гэтага займальнага спаборніцтва праходзілі ў напружанай барацьбе. Удзельнічаючы ў вясёлых стартах, дзеці змаглі адчуць сябе вялікай спартыўнай адзінай сям'ёй! Свята атрымалася захапляльным і пацешным, пакінуў масу станоўчых эмоцый і ўражанняў.