Мы за здаровы лад жыцця

14.10.2024

12 кастрычніка 2024 года ва ўстанове адукацыі для вучняў 2-4 класаў прайшоў урок-падарожжа “Мы за здаровы лад жыцця”.  Мэтай мерапрыемства было разгледзець уплыў здаровага ладу жыцця на здароўе чалавека і яго захаванне, пазнаёміць навучэнцаў з правіламі здаровага ладу жыцця; сфарміраваць перакананне аб неабходнасці захавання асабістага здароўя і адказна ставіцца да свайго здароўя і здароўя навакольных. Было шмат цікавых і вясёлых заданняў. У ходзе падарожжа дзеці даведаліся шмат новага пра сябе, пра асаблівасці свайго арганізма, як трэба клапаціцца пра сваё здароўе, каб не хварэць, быць здаровымі і моцнымі. У канцы мерапрыемства рабяты зрабілі выснову, што, для таго, каб захаваць здароўе, яго неабходна берагчы кожны дзень, кожную хвіліну, выконваць правілы ЗВЖ. Для навучэнцаў 5-9 прайшоў урок-разважанне “Погляд сучаснай моладзі на маральныя аспекты жыцця”.

1728750868875