Дзень узаемадзеяння з сям'ёй

30.09.2024

28.09.2024 ва ўстанове адукацыі для вучняў 1-4 класаў прайшла конкурсна-гульнявая праграма «Астравок сямейных скарбаў». У ходзе мерапрыемства навучэнцы ўдзельнічалі ў розных конкурсах, гульнях: «Адгадай загадку», «Разважалкі», «Адгадай казку», «Прыбяры лішняе» і іншых, успаміналі прыказкі і прымаўкі пра сям'ю, пабудавалі «Дом мары», кожны ўклаў сваю цаглінку, якая складаецца з тых слоў, якія патрэбныя для добрага, цёплага дома. Для навучэнцаў 5-9 класаў прайшла віктарына “Традыцыі маёй сям’і”. Навучэнцы расказалі і паказалі пра звычаі і традыцыі ў сваіх сем'ях, расказалі як праводзяць вольны час і якія традыцыі яны хацелі б падтрымліваць у сваім жыцці. Затым прайшла пазнавальная гадзіна "Што я ведаю пра зносіны ў сетцы Інтэрнэт". У пачатку сустрэчы педагог сацыяльны расказала, што такое Інтэрнэт, якія асноўныя правілы павінен ведаць навучэнец перад пачаткам самастойнай працы ў сеткі, у чым павінен заключацца бацькоўскі кантроль, як абараніцца ад махлярства. Асаблівую ўвагу надалі паводзінам дзяцей у сацсетках. Для замацавання пачутага былі праведзены гульні "Антывірусы", "Спасылкі" і  “Незнаёмыя сябры".