Дзень здароўя

14.09.2024

14.09.2024  ва ўстанове адукацыі для вучняў 1-4 класаў прайшла віктарына "Азбука здароўя", у якой удзельнічала дзве каманды: каманда «вітамінкі» і каманда «Спорцікі». У ходзе спаборніцтва дзеці замацавалі веды аб здаровым ладзе жыцця, пра карысць вітамінаў і іх значэнні для здароўя чалавека. Развівалі пазнавальны інтарэс, лагічнае мысленне, творчую актыўнасць, кемлівасць. Для вучняў 5-9 класаў адбыўся дыспут "Камп'ютар: за і супраць". У ходзе мерапрыемства былі ўзняты пытанні аб «плюсах» і «мінусах» выкарыстання камп'ютараў у цэлым і захопленасці камп’ютарнымі гульнямі ў прыватнасці. Педагог раздала памяткі навучэнцам, як і колькі па часе яны могуць карыстацца камп’ютарам.Таксама прайшла прафілактычная гутарка “Дзявочыя сакрэты". Гутарка атрымалася цікавая. Гаварылі пра ўсё: пра асабістую гігіену, пра асабістую бяспеку, пра здаровае харчаванне і пра многае іншае.

1726315087500