Дзень здаровага ладу жыцця

13.05.2024

Ва ўстанове адукацыі прайшоў “Дзень здаровага ладу жыцця”. Для навучэнцаў I-IV класаў прайшло мерапрыемства "Правілы здароўя". У рабят замацаваліся веды аб самых вітамінных прадуктах, яны запомнілі, дзе жывуць вітаміны, зразумелі тое , што арганізму патрабуецца ежа, багатая вітамінамі, якіх шмат у садавіне, гародніне і іншых прадуктах. Для вучняў V-VI класаў прайшоў марафон здароўя "Дзе ўзяць калорыі радасці?". Мэта мерапрыемстваў фарміраванне у навучэнцаў адказных адносін да свайго здароў, як адной з важнейшых жыццёвых каштоўнасцей. Удзельнікі праявілі кемлівасць, інтэлект і ўменне працаваць у камандзе. Для навучэнцаў VII-IX класаў праведзена дзелавая гульня “Мы жывём па законе”. У ходзе гульні вучні абмяркоўвалі, дзе ў паўсядзённым жыцці яны рэалізуюць свае правы і абавязкі, за што нясуць адказнасць. Інтэрактыўны прыём “Так ці не” дапамог вучням размеркаваць правы і абавязкі. 

1715416510661