Пераемнасць дашкольнай і пачатковай адукацыі

   Паступленне ў школу - пераломны момант у жыцці дзіцяці. З яго пачынаецца новы этап у развіцці малога: яму трэба будзе асвойваць формы дзейнасці, не заўсёды падобныя на ранейшыя, выпрацоўваць іншы стыль адносін з аднагодкамі і дарослымі, фізіялагічна перабудоўвацца. Поспехі дзіцяці ў школе шмат у чым залежаць ад якасці ведаў і ўменняў, сфарміраваных у дашкольным узросце, ад узроўню развіцця яго пазнавальных інтарэсаў і пазнавальнай актыўнасці.

   Школа пастаянна павышае патрабаванні да інтэлектуальнага развіцця дзіцяці. Гэта тлумачыцца наступнымі аб'ектыўнымі прычынамі: навукова-тэхнічны прагрэс; павелічэнне патоку інфармацыі; змены, якія адбываюцца ў нашым грамадстве, удасканаленне зместу і павышэнне значнасці адукацыі.

CollageMaker_20211104_103623989

CollageMaker_20211109_175406615 (2)