Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Сіняўская сярэдняя школа Клецкага раёна"
Ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У рамках мерапрыемстваў навучэнцам школы былі прапанаваны віртуальныя экскурсіі па месцах баявой Славы, круглыя сталы па старонках нашай Радзімы. Гады, апаленыя вайной, пакінулі глыбокі след у гісторыі нашай краіны. Нельга забыць і памятаць страшна…
згарнуць
Набліжаецца юбілейная дата-80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. 27 лютага ў нашай установе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная старту Усебеларускага патрыятычнага праекта «Памяць пакаленняў у імя будучыні».
Дадзены праект прысвечаны святкаванню 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Жыхары Беларусі разам з усімі народамі Савецкага Саюза ўнеслі важкі ўклад у агульную справу перамогі над фашызмам. Мерапрыемства пачалося з урачыстай цырымоніі вынасу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і выканання Дзяржаўнага гімна. Навучэнцам расказалі пра тэрміны працы над праектам, асноўных мерапрыемствах праекта.
згарнуць