Інтэрактыўны плакат "Наша школа"

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь паведамляе аб тым, што з мэтай інфармавання педагогаў, навучэнцаў, іх бацькоў аб асноўных аспектах арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь распрацаваны інтэрактыўны плакат "Наша школа".

Плакат размешчаны на афіцыйным сайце Міністэрства адукацыі  Рэспублікі Беларусь у раздзеле "Узроўні адукацыі / Агульная сярэдняя адукацыя" і на Нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле "Адукацыйны працэс 2023/2024 / Агульная сярэдняя адукацыя".

Плакат забяспечаны QR-кодамі, якія дазваляюць перайсці да інфармацыйных рэсурсаў, размешчаных на афіцыйных сайтах органаў дзяржаўнага кіравання, навукова-метадычных устаноў.

плакат