Урачыстая лінейка

25.05.2023

Для трох  выпускнікоў ХІ класа і 19 выпускнікоў ІХ класа Сіняўскай  сярэдняй школы 25 мая 2023 года  празвінеў апошні званок. Апошні званок - гэта не проста завяршэнне навучальнага года, гэта эмацыйнае, радаснае і сумнае адначасова развітанне са школай, сябрамі і настаўнікамі.

Кранальныя словы гучалі ў адрас выпускнікоў ад  гасцей, настаўнікаў, бацькоў.  Сказаныя на дарогу прамовы настаўнікаў, для якіх гэтыя дзеці сталі часткай жыцця, хваляванне бацькоў, якім цяжка паверыць, што іх дзіця ўжо  стала дарослым, сумныя і радасныя хвіліны для саміх дзяцей — развітанне  з дзіўным школьным светам.

У фінале свята - традыцыйны апошні званок. Так добра знаёмы ўсім школьны званочак абвясціў аб заканчэнні школьнага шляху выпускнікоў ХІ класа і  выпускнікоў ІХ класа, якія працягнуць вучобу ў наступным годзе ў іншых навучальных установах.

20230525_15265420230525_152532