Бывай пачатковая школа

25.05.2023

24 мая ва ўстанове адукацыі адбылося святочнае мерапрыемства для вучняў ІV класа “Бывай пачатковая школа”.  Непрыкметна праляцелі чатыры школьныя гады, а здаецца што толькі ўчора дзеці  прыйшлі ў першы клас. Вучні старанна рыхтаваліся да гэтага доўгачаканага свята.

У класе панавала адначасова атмасфера радасці і суму. Радасна было, таму што выпускны – гэта свята, і першая прыступка адукацыі ўжо ззаду. А сумныя ноткі адчуваліся, паколькі гэта дзень развітання з пачатковай школай, са сваім настаўнікам, са сваім класам і партай, дзе пражыта 4 гады.

У добры шлях, выпускнікі пачатковай школы!

IMG-e1b60c8aba75cbf449be0c52c2378755-V