Гонар за Беларусь. Вынікі
23.05.2023У рамках інфармацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" у Сіняўскай сярэдняй школе адбылася інфармацыйная гадзіна для навучэнцаў 8-11 класаў па тэме “Гонар за Беларусь. Вынікі”. Выніковы занятак праведзены ў форме адаптаванай інтэрактыўнай віктарыны “Свая гульня”. Удзельнікі выбіралі катэгорыю і складанасць пытання, потым давалі адказ. Адказы навучэнцаў абагульнялі Войцік Алена Мікалаеўна, упраўляючы справамі Сіняўскага сельвыканкама, і Войцік Ала Іванаўна, бібліятэкар Сіняўскай інтэграванай сельскай бібліятэкі.