Віктарына "Любімыя казкі"
20.01.202320 студзеня ва ўстанове адукацыі прайшла віктарына “Любімыя казкі” для вучняў першага класа і выхаванцаў ДУА “Сіняўскі яслі-сад Клецкага раёна”. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, пераўвасобіліся ў казачных герояў, гулялі ў рухомыя гульні. Мерапрыемства пакінула масу станоўчых эмоцый і ўражанняў.