Ліст падзякі за выхаванне

18.01.2023

16.01.2023 гучалі цёплыя словы ў адрас Ірыны Аркадзьеўны Арлоўскай, аператара машыннага даення ААТ "Клецкі райаграсэрвіс".
Жанчыне ўручылі Ліст падзякі ад адміністрацыі і педагагічных работнікаў школы за годнае выхаванне дачкі Сланевіч Таццяны, вучаніцы 11 класа, якая атрымала Дыплом 3 ступені ў трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Геаграфія". 

Калегі Ірыны Аркадзьеўны таксама шчыра павіншавалі яе.