Шосты школьны дзень

   6 шкШосты дзень тыдня - субота - з'яўляецца арганічнай часткай цэласнай вучэбна-выхаваўчай сістэмы школы.
  Адной з важных задач, якія стаяць перад педагагічным калектывам школы, з'яўляецца эфектыўная арганізацыя выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень. Яна плануецца і праводзіцца ў адпаведнасці з агульнашкольным планам работы школы, арганічна дапаўняючы і працягваючы яго.
 Асаблівая ўвага надаецца правядзенню ў суботу фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы.

Мэты і задачы

разгарнуць

Мэты выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень:

   умацаванне фізічнага, псіхічнага і маральнага здароўя;

   стварэнне эфектыўнай сістэмы грамадзянскага і патрыятычнага выхавання;

   інтэлектуальнае развіццё, грамадзянскае станаўленне школьніка;

   удзел дзяцей і падлеткаў у карысных справах і акцыях. 

 

Задачы выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень:

   фарміраваць у дзяцей і моладзі грамадзянскай пазіцыі праз удзел у сацыяльна значных справах, развіццё сацыяльнай актыўнасці;

   далучаць дзяцей і моладзь да маральна-духоўных каштоўнасцяў, праз клопат і захаванне прыроднага і культурнага багацця сваёй Радзімы;

   фарміраваць патрыятызм у дзяцей і моладзі, павагу да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і месцаў воінскай славы;

   фарміраваць патрэбу ў маладога пакалення да клопату аб Радзіме, яе інтарэсах у абароне і захаванні экалагічных рэсурсаў;

   фарміраваць гарманічна развітую грамадска актыўную асобу;

   павышаць маральную і эстэтычную культуру навучэнцаў. 

згарнуць