Мэта: фарміраванне высокаадукаванай, гарманічна развітай, сацыяльна арыентаванай, прафесійна кампетэнтнай асобы, грамадзяніна і патрыёта Рэспублікі Беларусь.
Задачы:
фарміраваць у навучэнцаў асноватворныя каштоўнасці, ідэі, перакананні, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці, выхоўваць актыўную грамадзянскую пазіцыю праз сацыяльна значную дзейнасць на карысць асобы, грамадства, дзяржавы;
развіваць Вучнёўскае самакіраванне, якое спрыяе павышэнню адказнасці навучэнцаў, арганізацыі іх побыту і вольнага часу, задавальненню духоўна-маральных запытаў, фарміраванню навыкаў самадысцыпліны, нацыянальнай самасвядомасці і паважлівага стаўлення да культуры і традыцый дзяржавы і іншых народаў;
фарміраваць інфармацыйную і прававую культуру навучэнцаў, педагогаў, бацькоў у працэсе сацыяльна-педагагічнага суправаджэння выхаваўчага працэсу;
узаемадзейнічаць з бацькамі навучэнцаў з мэтай узмацнення ролі сям'і ў працэсе выхавання;
развіваць творчы патэнцыял асобы вучня, які спрыяе фарміраванню гатоўнасці да прафесійнай дзейнасці, актыўнай адаптацыі на рынку працы;
фарміраваць культуру ЗЛЖ на аснове ўдасканалення маральнага і фізічнага здароўя школьнікаў праз актыўныя заняткі спортам, удзел у спартыўным жыцці школы і прапаганду спартыўных дасягненняў нашай краіны.