ШАГ 8-11 класы

Радзіма мая Беларусь у асобах

23.11.2023
разгарнуць

23 лістапада 2023 года ў Дзяржаўнай установе адукацыі "Сіняўская сярэдняя школа Клецкага раёна»" у рамках праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" для навучэнцаў 8-11 класаў прайшла лекцыя з элементамі гутаркі "Радзіма мая Беларусь у асобах". У гэтай красе велічнай ёсць доля працы майго". Гутарку аб аграрнай галіне краіны і працы ў сельскай гаспадарцы правяла Вольга Мікалаеўна Шаўчэнка, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ "Клецкі райаграсэрвіс".

У ходзе сустрэчы Вольга Мікалаеўна расказала навучэнцам аб перавагах працы ў сельскай гаспадарцы, падкрэсліўшы, што гэта – рэальная магчымасць зарабляць годныя грошы на сваёй роднай зямлі, асабліва ўлічваючы даплаты, якія належаць як студэнтам, так і маладым спецыялістам, якія паступалі па мэтавым напрамку. Навучэнцы задавалі пытанні, якія цікавяць іх і атрымлівалі разгорнутыя зразумелыя адказы, гутарка атрымалася пазнавальная, цікавая і жывая.

1700724654279

згарнуць

Радзіма мая Беларусь у асобах. Сям'я-пачатак усіх пачаткаў

26.10.2023
разгарнуць

26 кастрычніка 2023 года ў дзяржаўнай установе адукацыі "Сіняўская сярэдняя школа Клецкага раёна»" у рамках праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» для вучняў 8-11 класаў прайшла лекцыя з элементамі гутаркі "Радзіма мая Беларусь у асобах. Сям'я-пачатак усіх пачаткаў". У школу была запрошана сям'я Аляксандра Іванавіча Кісяля, протаіерэя Сіняўскай Свята-Мікалаеўскай царквы. Падчас заняткаў айцец Аляксандр з жонкай Таццянай Васільеўнай растлумачылі вучням аб важнай ролі сям'і для чалавека і выхавання ў сябе адказных адносін да сям'і. Госці падзяліліся вопытам выхавання цёплых і паважлівых адносін у сям'і.

1698307322571 (1)

Дзеці вызначалі прыкметы шчаслівай сям'і; раскрывалі асноўныя прынцыпы існавання і захавання шчаслівай сям'і; вызначылі ролі членаў сям'і. Разважалі пра выказванні вядомых філосафаў з нагоды ўзаемаадносін у сям'і. А таксама выбудоўвалі самі лініі ўзаемаадносін, разрашалі канфліктныя сітуацыі. Мерапрыемства садзейнічала выхаванню ў вучняў пачуцця любові да блізкіх людзей, імкненню дапамагаць ім ва ўсім.

згарнуць

ШАГ: Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў - да алімпійскіх вяршыняў

28.09.2023
разгарнуць

28 верасня 2023г. ў Дзяржаўнай установе адукацыі "Сіняўская сярэдняя школа Клецкага раёна" у рамках праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" для вучняў 8-11 класаў прайшла лекцыя з элементамі гутаркі "Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў - да алімпійскіх вяршыняў".

Сустрэча прайшла з трэнерам-выкладчыкам па лёгкай атлетыцы - Шпігель Валянцінай Сямёнаўнай. Дзеці даведаліся пра самыя цікавыя і захапляльныя моманты жыцця спартсменкі. Яна прадставіла рабятам свае медалі і расказала пра гісторыю іх заваёвы.

Ну, а пасля сустрэчы школьнікам удалося патрымаць у руках медалі Валянціны Сямёнаўны Шпігель! І, вядома ж, сфатаграфавацца і ўзяць аўтограф у вядомага трэнера-выкладчыка з нашага роднага мястэчка.

Было вельмі шмат эмоцый! Нашы вучні зрабілі выснову аб тым, што, дзякуючы заняткам у спартыўных секцыях, можна дабіцца вялікіх вышынь.

1695893846068

згарнуць

ШАГ: аб генацыдзе беларускага народа

22.09.2023
разгарнуць

22 верасня ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" адбылася сустрэча вучняў  6-11 класаў з пракурорам Клецкага раёна Жукоўскім Вадзімам Васільевічам, які пазнаёміў рабят  з Законам "Аб генацыдзе беларускага народа", расказаў аб злачынствах, учыненых нацысцкімі злачынцамі і іх памагатымі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.

Адзначыў, што Законам устанаўліваецца крымінальная адказнасць за публічнае адмаўленне генацыду беларускага народа. Вынік сустрэчы - перакананне вучняў у тым, што рэалізацыя Закона будзе садзейнічаць недапушчальнасці скажэння вынікаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама згуртаванасці беларускага грамадства.

 

згарнуць