17 верасня 2024 года ў нашай установе адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню народнага адзінства. Пачалася лінейка з вынасу сцяга Рэспублікі Беларусь знаменнай групай школы. Пра значэнне гэтага важнага дзяржаўнага свята і яго гісторыі гаварылі на лінейцы. Дзень народнага адзінства - гэта свята, якое дзеці павінны ведаць з ранняга ўзросту. Сучасны Дзень народнага адзінства - свята, якое заклікае людзей успомніць найважнейшыя гістарычныя падзеі. Бо толькі разам, рухаючыся ў адным кірунку, можна справіцца з цяжкасцямі і пераадолець перашкоды.
17 кастрычніка вучні школы і члены клуба "Адвага" прынялі ўдзел у аперацыі "Абеліск". Рабяты прывялі ў парадак пахаванне ахвяр генацыду часоў Вялікай Айчыннай вайны.
7 кастрычніка было арганізавана сумеснае мерапрыемства з в/ч "Тэксер" з клубам ВПК г.Баранавічы для навучэнцаў 6-10 класаў. У ходзе мерапрыемства навучэнцы даведаліся пра вайсковую службу, усвядомілі значнасць грамадзянскага абавязку кожнага мужшчыны служыць у войску. Такія сустрэчы фарміруюць у навучэнцаў пачуццё грамадзянскай адказнасці і патрыятызму.