Мы крочым разам па краіне ведаў,
На ўсе "чаму" шукаем свой адказ.
Тут першае каханне нехта зведаў
І дружбы моц праверана не раз.
Прыпеў:
Нам разам верыць і любіць,
І ўсё прыгожае тварыць.
Ты школа, маладосці нашай,
Ты школа, без якое нам не жыць.
А зранку зноў кантрольныя і зрэзы,
І рыхтавацца да алімпіяд.
Сур’ёзнымі пастануць ўсе гарэзы,
І перамога нас міне наўрад.
Прыпеў:
Трава на стадыёне зелянее.
На фінішы – з Сіняўкі юнакі
Усе кубкі і дыпломы мы паспеем
Заваяваць, бы з лёгкае рукі.
Прыпеў:
А школа – гэта дом другі, паверце,
11 год – а быццам адзін дзень,
Мы ўпэўнена пакрочым па планеце
Бо разам нашай школы добры цень.
Прыпеў: